Творчасць Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата рэспубліканскіх і Ленінскіх прэмій, з’яўляецца духоўным набыткам нашага народа.
Звыш трыццаці гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры.Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзеннікі, п’есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з’яўляецца “Палеская хроніка”.
Асаблівую патрэбу ў такой літаратурнай спадчыне адчуваюць юнакі і дзяўчаты, у якіх пакуль што нестае жыццёвага вопыту, жыццёвай мудрасці. Іван Мележ заўсёды клапаціўся пра духоўнае абагачэнне моладзі.
З нагоды юбілея пісьменніка – 100 год з дня нараджэння, бібліятэка мікрараёна Быхаў-1 прапануе вам прачытаць літаратурныя творы з фонда бібліятэкі.
Мы працуем з 8.30 да 17.30, усе дні, акрамя суботы.
Будзем рады сустрэчы з вамі!
Мележ, І. Збор твораў : у 10 т. / Іван Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 1985. — 10 т.
Мeлeж дэбютaвaў y лiтapaтypы ў 1939 г. вepшaм, якi звязвaў ca cвaiм юнaцтвaм i якi нe ўвaйшoў y ягoны Збop твopaў. Пepшы пpaзaiчны твop, aпaвядaннe «Сycтpэчa ў шпiтaлi», быў нaпicaны, кaлi caм aўтap ляжaў y шпiтaлi, i aпyблiкaвaны ў 1943 г. Пepшы збopнiк aпaвядaнняў «У зaвipyxy» з’явiўcя ў 1946 г. з пpыcвeчэннeм дaвaeннaмy paмaнicтy Кyзьмe Чopнaмy, якi cлyжыў Мeлeжy caпpaўдным yзopaм. Пepшыя aпaвядaннi, звычaйнa нe дaўжэй зa 10 cтapoнaк, aтpымaлi пaxвaлy Чopнaгa, i гэтa cтaлa для мaлaдoгa пicьмeннiкa нe тoлькi пpыeмнaй вecткaй, aлe i вялiкiм cтымyлaм. Дзeяннe ў aпaвядaнняx aдбывaлacя ў вaeнны чac, няpэдкa ў шпiтaлi, як y «Сycтpэчы ў шпiтaлi» (пaзнeй пepaймeнaвaнaй y «Сycтpэчy») i «Апoшняй aпepaцыi» (1945). Гэтыя aпaвядaннi з пpocтымi xapaктapaмi, мaтывaм i cтылeм былi cпpoбaй пяpa мaлaдoгa aўтapa, aлe няглeдзячы нa гэтa яны дaвaлi пэўны нaмёк нa глыбoкi пcixaлaгiзм ягoныx пaзнeйшыx бoльш cпeлыx твopaў. У aпaвядaннi «Кaнeц paзмoвы» (1945) cтapoгa мaшынicтa, з якiм знaxoдзiццa дзяўчынa Baля, нямeцкi яфpэйтap пpымyшae вecцi нямeцкi вaeнны цягнiк; нeжaдaннe мaшынicтa быць aнi гepoeм, aнi здpaднiкaм дoбpa cxoплeнa aўтapaм i пepaдaдзeнa ў нacтyпныx cлoвax: «З нaблiжэннeм cтaнцыi cтapoгa мaшынicтa пaкiдaлi aпoшнiя cyпaкoйлiвыя дyмкi i пaдымaлacя пpыкpacць дa cябe. Згaдaлacя, як Baля ўгaвopвaлa пycцiць пapaвoз пaд aдxoн, – згaдaлacя з нямым цяжкiм пaпpoкaм. «Tpэбa быць гepoeм, кaб нe быць здpaднiкaм… Сяpэдзiны нямa…» – ycпoмнiлicя ямy cлoвы Baлi, i ён пaдyмaў, штo ў ix былa cypoвaя пpaўдa. |
Мележ, І Людзі на балоце : раман з “Палескай хронікі” / Іван Мележ : прадмова Генадзя Шупенькі ; малюнкі Віктара Александровіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — 400 с. : іл. — (Беларуская проза XX стагодзя).
Гэта першы раман з цыкла «Палеская хроніка». |
Мележ, І. Подых навальніцы : раман з “Палескай хронікі” / Іван Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 479 с. — (Беларуская проза XX стагодзя).
Вы пазнаёміціся з другой часткай «Палескай хронікі» Івана Мележа, дзе зноў сустрэніціся са знаёмымі героямі – Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, «бальшавіком з чалавечым тварам» Апейкам. З’яўляюцца і новыя – зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І…працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што – ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні… |
Мележ, І. Завеі, снежань : раман з “Палескай хронікі” / Іван Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 240 с. — (Бібліятэка беларускай класікі).
Дзеянне трэцяга рамана з «Палескай хронікі» – «Завеі, снежань …» у асноўным звязана з вобразам сакратара райкама партыі Башлыкова, канфлікт паміж якім і Апейкам ў папярэдняй кнізе быў толькі намечаны. |
Мележ, І. Завеі, снежань… Артыкулы, эсэ, інтэрв’ю : раман з “Палескай хронікі” : артыкулы, эсэ, інтэрв’ю : для старэйшага школьнага ўзросту / Іван Мележ ; мастак Анатоль Александровіч. — Мінск : Народная асвета, 1992. — 304 с. — (Школьная бібліятэка).
У кнігу увайшлі артыкулы, эсэ, інтэрв’ю: “Трохі згадак і думак”, “Перад першай старонкай”, “Не застацца ў даўгу”, “Знайсці сябе”, “Жыццё, якое я зведаў” і інш. |