Беларусь вабіць прыгажосцю сваіх краявідаў. Чаруюць вока блакітныя рэкі і азёры, зялёныя лясы і пералескі, шырокія палі і лугі… Але найбольш славіцца зямля пад белымі крыламі людзьмі. Менавіта яны складаюць багацце краіны, яе залаты фонд, праслаўляюць і будуць праслаўляць Беларусь. Пачэснае месца сярод гэтай кагорты займае Іван Паўлавіча Мележ, 100 год з дня нараджэння якога адзначылась 8 лютага. З гэтай нагоды бібліятэка мікрараёна Быхаў-1 падрыхтавала і правяла літаратурны партрэт«Жыў лёсам людзей на балоце».
Вядучая Коханава Людміла пазнаёміла прысутных з жыццем і творамі гэтага выдатнага пісьменніка. На працягу мерапрыемства дэманстравалася прзентацыя “Герой свайго часу”. А ў канцы быў паказан невялікі фільм аб жыцці і творчасці Івана Мележа.
Да мерапрыемства наладжана кніжная выстава “Энцыклапедыст Палескага жыцця”.