Кніжная выстава “Энцыклапедыст палескага жыцця“

Да 100-годзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Івана Паўлавіча Мележа ў бібліятэцы мікрараёна Быхаў-1 арганізавана кніжная выстава “Энцыклапедыст палескага жыцця“. Самы значны і вядомы твор Івана Мележа – “Палеская хроніка”. Працаваць над ёю пачаў з сярэдзіны 50-х гадоў. У 1961 годзе быў апублікаваны раман “Людзі на балоце”, які з захапленнем сустрэлі чытачы. У 1962 годзе гэты твор быў адзначаны Літаратурнай прэміяй імя Якуба Коласа. Другая кніга “Палескай хронікі” – “Подых навальніцы” – пабачыла свет у 1965 годзе. У1972 годзе за гэтыя кнігі Івану Мележу была прысуджана Ленінская прэмія. У канцы 60-х і ў 70-я гады пісьменнік працягваў працу над трэцяй кнігай задуманага цыкла “Завеі, снежань”, якая была надрукавана ў 1976 годзе. У накідах засталіся яшчэ два творы з “Палескай хронікі” – “За асакою — бераг”, “Праўда вясны”. “Палеская хроніка” была этапным творам у пісьменніцкім лёсе Івана Мележа і сведчыла пра тое, што канчаткова акрэслілася яго мастацкае аблічча.

Кніжная выстава пазнаеміць усіх жадаючых з жыццем і творчасцю пісьменніка. А таксама з яго самымі вядомымі творамі.

Выстава будзе працаваць з 5 па 20 лютага.

Запрашаем калі ласка да нас!

guest

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии