Творчасць Янкі Купалы называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Першы народны паэт Беларусі, драматург, перакладчык, палымяны публіцыст, грамадскі дзеяч, Янка Купала пакінуў нам багатую спадчыну, якая ўвабрала ў сябе народныя паданні, песні, казкі, легенды, а таксама традыцыі дэмакратычнай літаратуры XIX ст.
Гістарычная заслуга Янкі Купалы заключаецца перш за ўсё ў тым, што ён ствараў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узняў беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабіў яе агульнанароднай з’явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.
Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы. Каб аб’яднаць аматараў роднай беларускай мовы, знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Янкі Купалы, наша бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з жыццём і творчасцю паэта праз кніжную выставу “З надзеяй, і верай, і сілай”.
Прыемнага прагляду!
Жыццевы і творчы шлях
Купала, Я. Жыцце і творчасць : альбом выстаўка ў школе / Янка Купала ; складальнік І. С. Курбека ; У. В. Гніламедаў. — 2-е, дапоўненае. — Мінск : Народная асвета, 1983. — 60 с. іл.
У альбоме, прысвечаным жыццеваму і творчаму шляху народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, змешчаны ўспаміны і выказванні сучаснікаў, самога паэта, урыўкі з твораў, фатаздымкі. |
Купала і Колас, вы нас гадавалі :дакументы і матэрыялы у 2 кнігах / укладальнікі В. Дз. Селеменеў, В. У.Скалабан ; рэдакцыйная калегія М. І. Мушынскі [і інш.]. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. — Кніга 1 1909-1939. — 320 с.
Зборнік з’яўляецца своеасаблівым працягам прац Г.Кісялёва “Пуцявінамі Янкі Купалы” і “З жыццяпісу Якуба Коласа”, дапаўненнем да Поўнага збору твораў Янкі Купалы. Публікуюцца невядомыя і малавядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, выкарыстаны таксама матэрыялы музеяў песняроў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскайвобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і інш. |
Лойко, О. А. Янка Купала/ Олег Лойка авторизованный перевод с белорусского. Г. Ф. Бубнова, И. Т.Бурсова ; предисловие Иван Шамякина. — Москва : Молодая гвардия, 1982. — 351 с. : ил. — (Жизнь замечательных людей).
Книга известного белорусского поэта, критика и литературоведа воссоздает жизненный и творческий путь народного поэта Беларуси с широким привлечением документальных материалов, архивных источников и воспоминаний современников. Автор показывает неотделимость судьбы великого поэта от исторических судеб Белоруссии ХХ века. |
Рублевская, Л. Время и бремя архивов и имен : очерки, эссе, пьесы / Людмила Рублевская, ВитальСкалабан ; редакционный совет П. И. Якубов [и др.]. — Минск : Літаратура і Мастацтва,2009. — 192 с. : іл. — (Беларусь : вчера і сегодня).
В основе книги – совместные публикации авторов в газете «Советская Белоруссия». В издании рассказывается о событиях, которые позволят совсем по-иному взглянуть на общеизвестные факты белорусской истории, повествуется как о незаслуженно забытых именах, так и о классиках – Янке Купале, Якубе Коласе, о ком, казалось, уже все известно. Уникальные документы из архивов, фотографии помогают образно перенестись в недалёкое, но жестокое прошлое. |
Ярош, М. Р. Пясняр роднай зямлі : жыцце і творчасць Янкі Купала / М. Р. Ярош ; рэдактар П. К. Дзюбайла ; 2-е выданне. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 341 с.
У кнізе на шырокім фоне грамадскага жыцця падрабязна праследжваецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Даследванне грунтуецца на багатым фактычным матэрыяле, пачэрпнутым з друкаваных крыніц і архіваў, на дэталевым аналізе купалаўскай творчасті. Паказваецца яе цесная сувязь з жыццём, рост паэтычнага майстэрства, вялікі ўплыў Купалы на творчасть іншых паэтаў, на развіцце беларускай літаратуры і культуры. |
Янка Купала : жыцце і творчасць (1882-1942) / альбом склалі І. К. Жыдовіч. — Мінск : Народная асвета, 1972. — 175 с. : іл.
У альбом увайшлі матэрыялы, фатаздымкі аб жыцці і творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. |
Літаратурная спадчына
Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Янка Купала. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1995 — 2003. — 9 т.
Гэта сапраўды поўны збор. Фактычна ўсё, што напісана Купалам, творы мастацкія, публіцыстыка, лісты, калектыўныя творы ўлучаныя ў гэты збор. |
Купала, Я. Творы у 50 т. / Янка Купала ; навуковы рэдактар У. В. Гніламедаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — Т. 9. — 809 с. — (Залатая калекція беларускай літаратуры).
Том складаюць выбраныя творы Янкі Купалы, напісаныя ім у розных жанрах: паэзія, драматургія, публіцыстыка. Сабраныя пад адной вокладкай, яны даюць уяўленне пра геніяльнага творцу, які, адораны ад прыроды вялікім талентам, дзякуючы засваенню народных традыцый і іх эстэтычнаму пераасэнсаванню і ўвасабленню. |
Купала, Я. Адвечная песня : вершы і паэмы : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Я. Купала ; укладанне Алены Роліч ; прадмова Уладзіміра Гніламёдава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. — (Школьная бібліятэка).
Кіруючыся да сонца, думка паэта не адрывалася ад зямлі. Паэт-прарок, ён ведаў, прадчуваў, што наперадзе ўсіх чакаюць новыя вялікія выпрабаванні, і рыхтаваў да гэтага беларускі народ, імкнуўся даць яму ўсебаковую гістарычную, узброіць ідэалагічна і духоўна. |
Купала, Я. Выйдзе з сэрдцам, як з паходняй!.. : для старэйшага школьнага ўзросту / Янка Купала ; укладанне Алеся Разанава ; прадмова Анатоля Вярцінскага ; мастак А. В. Александровіч. — Мінск : Юнацтва, 1982. — 191 с. : іл. — (Паэтычная бібліятэка).
Зборнік выбранай паэзіі народнага паэта Беларусі, дапамагае нам атрымаць больш поўнае ўяўленнеаб маштабе і сіле мастацкага пранікнавення песняра, аб ідэйна-тэматычным дэяпазоне яго творчасці. |
Купала, Я. З кутка жаданняў : вершы, паэмы, п’есы / Янка Купала ; укладаннеВіктара Шніпа ; прадмова Валерыя Максімовіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 446 с. — (Школьная бібліятэка).
Прарок нацыі, Купала, жыў і тварыў з вераю ў заўтрашні дзень, у шчаслівую долю народа, кіруючыся агульнанароднымі, агульнадзяржаўнымі інтарэсамі, абіраючы пазіцыю дабратворнага і пазітыўнага дыялога з жыццём. Валодаючы магутным духоўна-інтэлектуальным патэнцыялам, паэт быў закліканы гісторыяй стаць бяспрэчным ідэолагам нацыі, выразнікам яе глібінных асноў, высокіх духоўных памкненняў, нацыязначных ідэй і задач па пераўтварэнні і абнаўленні жыцця. |
Купала, Я. Мая малітва : вершы, паэмы / Янка Купала ; укладальнік Н. В. Філіповіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 95 с. — (Бібліятэка школьніка).
Паэт жыве верай і надзеяй на лепшую будучыню свайго народу і роднага краю. Аўтар блізка да сэрца бярэ ўсе жыцьцёвыя клопаты мужыка-гаротніка, шчыра жадае памагчы яму перамагаць бяду, нястачы і беднасць. Купала прыгадвае павер’е, якое бытавала ў народзе: нібыта, калі памірае чалавек, адразу згасае яго зорка. Паэт жа хоча, каб зоркі згасалі ня так часта, каб працаўнік, улюбёны ў жыццё і ў сваю ніву, жыў шчасліва і доўга. Малітва яго зямная і жыццёвая, насычаная сацыяльным зместам, самымі гуманнымі намерамі. |
Купала, Я. Паўлінка / Янка Купала ; прадмова П. Васючэнкі ; камедыя ў 2-х актах. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 63 с. : іл.
Напісаная ў 1912 годзе камедыя, на самой справе, спроба Янкі Купалы ў новым для сябе жанры. Паўлінка і пан Быкоўскі з’яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі «Паўлінка». Увесь сюжэт п’есы будуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную беларускую камедыю. Паўлінка з’яўляецца ўжо ў першым акце п’есы, і ўсе далейшыя падзеі прама або ўскосна звязаны з ёю. Хаця, зрэшты, яна і ёсць тая прычына, з-за якой пачынаецца ўвесь сыр-бор. |
Купала, Я. Роднае слова : вершы, паэмы, п’есы : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Янка Купала ; укладанне Віктара Шніпа . — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 254 с. — (Школьная бібліятэка).
У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п’есы.” Роднае слова, магутнае слова, матчына мова, мова бацькоў і дзядоў… Так называюць мову нашы пісьменнікі, падкрэсліваючы яе значэнне, як духоўнага скарбу, які трэба шанаваць, ашчадна і разумна зберагаць і павялічваць ад пакалення да пакалення. |
Купала, Я. Санеты : на беларускай, англійскай, іспанскай, нямецкай, польскай, рускай,украінскай, французкай мовах / Янка Купала ; укладанне Ж. Дапкюнас, В. Рагойшы ; перакладчыкі Юрась Барысевіч [інш.]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. — 271 с. : іл.
Янка Купала ўвёў у беларускую літаратуру адну з самых дасканалых формаў верша – санет, стаў заснавальнікам беларускай традыціі санетапісання, якая знайшла плённы працяг у вершатворчасці многіх яго сучаснікаў і паслядоўнікаў. Усе санеты, створаныя паэтам, пададзены ў гэтай кнізе ў арыгінале і ў перакладзе на 7 моваў свету. |
Купала, Я. Спадчына : вершы і паэмы : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Янка Купала ; аўтар прадмовы і ўкладальнік У. М. Казбярук ; мастак У. М. Вішнеўскі. — Мінск : Юнацтва, 1988. — 349 с. — (Школьная бібліятэка).
У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі вершы і паэмы, якія даюць уяўленне аб асноўных этапах яго творчага шляху, аб ідэйным, тэматычным і жанравам багацці яго паэзіі, асаблівасцях мастацкага майстэрства. |
Купала, Я. Тры паэмы / Янка Купала ; гравюры мастака А. Кашкурэвіча. — Мінск : Беларусь, 1972. — 79 с. : іл.
Кніга змяшчае тры паэмы: Курган. Бандароўна. Магіла льва. |
Купала, Я. Тутэйшыя / Янка Купала; прадмова і каментарыі Пятра Васючэнкі ; трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях. — Мінск : Мастаткая літаратура, 2004. — 94 с. : іл.
У трагікамедыі «Тутэйшыя» Янка Купала востра паставіў праблему тутэйшасці, вызначыў шляхі яе вырашэння. Твор быў напісаны ў 1918-1922 гг., у гістарычна супярэчлівы час. Пісьменнік разумеў становішча свайго народа, якое склалася на працягу стагоддзяў. Па-мастацку тонка і ўдала ён стварыў тыповы вобраз беларуса. |
Купала, Я. Шляхам жыцця / Янка Купала ; факсімітальнае выданне. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012 — 264 с. : іл.
Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа. |
Купала, Я. Явар і каліна : паэзія кахання : для дзяцей для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Янка Купала ; укладальнік . С. С. Панізнік; мастак У. П. Масцераў. — Мінск : Юнацтва, 2000. — 219 с. : іл.
У гэты незвычаўны зборнік увайшлі вершы, аб’яднаныя ў разделе “Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея…”, паэмы, у якіх паэтызуюцца пачуцці маладых людзей, рыцарская высакароднасць, чары кахання. Урывак з камедыі знаёміць з вобразам чулліва-гарэзлівай Паўлінкі. Раздзел “Роздум, згадкі, успаміны” раскрывае многія патанні жыцця і творчасці вялікага паэта-рамантыка Янкі Купалы. Інтымны свет лірыка сусветнага маштабу ўражвае сваёй духоўнай напоўненасцю. |