Заспявай ты мне песню такую…

Чым далей адыходзім мы ад таго дня, калі загаварыла мастацкае слова Якуба Коласа, тым усё больш пераконваемся ў яго неўміручай, жыватворнай і мудрай настаўніцкай сіле. У сузор’і слынных імёнаў, якімі ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу належыць адно з найбольш пачэсных месцаў. Народны паэт Беларусі, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, грамадскі дзеяч, вучоны, педагог, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Якуб Колас пяцьдзесят гадоў працаваў на ніве нацыянальнай культуры, змагаўся за адраджэнне роднага краю.

У гэтым годзе спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння песняра. Цяжка пераацаніць той уклад, які ён унёс у развіццё беларускай літаратуры. Па-сапраўднаму народны паэт, ён стварыў цэлую галерэю герояў, што ўяўляюць сабой самыя яскравыя вобразы жыхароў вёскі, прадстаўнікоў інтэлігенцыі.
Выстава “Заспявай ты мне песню закую…”, падрыхтаваная супрацоўнікамі  бібліятэкі мікрараёна Быхаў-1, дапаможа вам зразумець сакрэт таленту вялікага творца, пакажа яго непаўторнасць і арыгінальнасць.
Нам трэба лепш ведаць сваіх паэтаў, каб вучыцца быць падобнымі да іх, прадаўжаць іх слаўныя справы.

Жыццевы і творчы шлях

Жураўлеў, В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана / В. П. Жураўлеў ; рэдактар У. В. Гніламедаў ; 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае. — Мінск : Беларуская навука, 2004. — 208 с.

У кнізе даследуецца мастацкае майстэрства пісьменніка, у шырокім літаратурным кантэксце раскрываецца роля яго паэтыкі ў эпічным i ліраэпічным адлюстраванні рэчаіснасці i чалавечага характару. Даказваецца, што класічная традыцыя, у тым ліку багаты i плённы мастацкі вопыт Я. Коласа, мае вялікае значэнне для сучаснай літаратуры, садзейнічае больш глыбокаму разуменню важных стылёва-жанравых літаратурных законаў.

Жыгоцкі, М. Побач з Коласам / Мікола Жыгоцкі ; рэдактар В. П. Жураўлеў. — Мінск : Беларуская навука,1996. — 196 с. : іл.

Змешчаны цікавыя матэрыялы пра Якуба Коласа, яго творы, сустрэчы з Купалам, Горкім, Твардоўскім, Рыльскім, Лыньковым, выкарыстаны ўспаміны пісьменнікаў, настаўнікаў,родных і блізкіх. Асобныя старонкі прысвечаны мясцінам, дзе жыў і працаваў класік беларускай літаратуры.

Жыгоцкі, М. Якуб Колас і легендарны дзед Талаш : нарысы / Мікола Жыгоцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 254 с.

Вайна стала для Якуба Коласа вялікай асабістай трагедыяй. Аўтар кнігі імкнецца праўдзіва расказаць пра тое, чым жыў паэт у гэтыя цяжкія гады, будучы ў эвакуацыі, што рабіў, як сумаваў па роднай зямлі. Аналізуецца публіцыстыка і паэзія песняра. Выкарыстаны архіўныя дакументы, лісты, дапоўненыя расказамі людзей, якія сустракаліся і ведалі паэта і партызана ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Падаюцца іх звароты да беларускага народа, выступленні ў друку і на радыё.

Казбярук, У. М. Паэма Якуба Коласа “Новая зямля”: у святле славянскіх традыцый / У. М. Казбякук ; рэдактар І. Я. Навуменка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1979. — 112 с.

У кнізе разглядаюцца пытанні творчай гісторыі, ідэйнага зместу, мастацкай формы, кампазыцыі, стылю паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” у святле творчага вопыту А. С. Пушкіна і А. Міцкевіча.

Мушынскі, М. Мае каласавіны / Міхаіл Мушынскі ; навуковы рэдактар М. А. Тычына. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — 386 с.

У кнізе шматгранная літаратурная спадчына Якуба Коласа разглядаецца як мастацка-духоўны складнік грамадскага жыцця на сучасным этапе. Даследуюцца недастаткова вывучаныя аспекты творчасці: пісьменнік і яго асяроддзе, паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”. Зроблена спроба ўдакладніць ранейшыя ацэнкі шэрагу твораў.

Навуменка, І.Я. Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці / І. Я. Навуменка ; 2-е выданне, са змяненнямі. — Мiнск : Народная асвета, 2003. — 207 с. : іл.

У кнізе разглядаецца творчасць народнага паэта як дарэвалюцыйнага, так і савецкага часу. Вялікая ўвага ўдзяляецца ідэйнаму зместу, праблематыцы твораў, іх мастацкаму стылю, паэтыцы, асаблівасцям сюжэту, кампазіцыі, мовы. Раскрываецца роля вялікага паэта ў станаўленні беларускай літаратуры.

Навуменка, І. Я. Якуб Колас. Духоўны воблік героя / І. Я. Навуменка ; афармленне мастака Э. Э. Жакевіча. — Мінск : Выдавецтва БДУ імя У. І. Леніна,1981. — 240 с.

Кніга ўяўляе сабой дапоўнены варыянт яго манаграфіі “Якуб Колас. Духоўны воблік героя”. Тут прасочваюцца ідэйны-мастацкія пошукі народнага паэта, пачынаюцца ад першых вершаў і апавяданняў і канчаюцца этапнымі для беларускай літаратуры творамі – “Новая зямля”, “Сымон Музыка”, “На ростанях”, “Казкі жыцця.

Пратасевіч, М. І. Пуцявінамі Коласа / М. І. Пратасевіч. — Мінск : Універсітэцкае, 2002. — 24 с.

Мясціны Якуба Коласа напоўненыя жыццём і сёння. Яны ззяюць хараством летняй, квітнеючай прыроды. Яны захоўваюць традыцыі народнай культуры. Яны самой сваёй атмасферай заспакойваюць, натхняюць на роздум — і дзесьці ўнутры абуджаецца прага да родных песень, да добрых беларускіх вершаў…

Якуб Колас : жыцце і творчасць / складальнікі Д. К. Міцкевіч [і інш.]. — Мінск : Народная асвета, 1974. — 192 с. : іл.

Гэта кніга запрашае ў падарожжа, дакладней – сама з’яўляецца падарожжам у свет ідэй і вобразаў мастака слова, у жыццё і працу чалавека высокай душы.
Гартаючы старонку за старонкай, вы пройдзеце за Якубам Коласам па яго жыццёвых дарогах: ад беднай бацькавай леснічоўкі да самых шаноўных, чутных свету трыбун. Кніга таксама прывядзе вас да жыватворных крыніц, якія жывілі ўяўленне паэта, раскажа пра творчы шлях і пакажа яго асобныя этапы.

Якуб Колас. У думках, у сэрцах, у песнях : успаміны, нарысы, эсэ, прысвячэнні / укладанне Міхася Міцкевіча. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 607 с. іл. — (Жыцце знакамітых людзей Беларусі).

Вьдавецтва «Мастацкая літаратура» працягвае выпуск кніг у папулярнай i прэстыжнай серыі «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Чарговы том прысвечаны памяці Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, аднаго з заснавальнікаў сучасных беларускай мовы i літаратуры.

Праз успаміны родных i блізкіх, паплечнікаў i сяброў, вучняў i землякоў паўстае вобраз Мастака i Чалавека ва усёй філасофскай велічы i прыгажосці. Дасціпны, таленавіты творца, глыбокі філосаф, чалавек з сапраўдным дзяржаўным мысленнем, Якуб Колас жыве ў сэрцах i думках беларусаў.

Літаратурная спадчына

Колас, Я. Збор твораў  : у 20 т. / Якуб Колас ; рэдакцыйная калегія М. У. Мясніковіч [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2007 — 2015. — 20 т.

Трэцяе навукова каментаванае выданне творчай спадчыны народнага паэта Беларусі падрыхтавана Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Яно ўключае пераважную большасць мастацкіх твораў, пераклады, значную частку літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў, лістоў пісьменніка, дзённікавыя запісы. Збор твораў значна папоўнены творамі, што заставаліся неапублікованымі ці друкаваліся толькі ў зборніках і тагачаснай перыёдыцы.

Колас, Я. Творы : у 50 т. / Якуб Колас ;навуковы рэдактар М. І. Мушынскі ; дызайнер серыі Уладзімір Жука, Уладзімір Лукашыка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. — Т. 8. — 822 с. — (Залатая калекція беларускай літаратуры).

У кнігу ўвайшлі найбольш вядомыя вершаваныя і празаічныя творы малой формы класіка беларускай літаратуры, пачынальніка новай беларускай літаратуры Якуба Коласа. Том упрыгожваюцьтакіяшэдэўрыпісьменніка, як паэма «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Зборнікадрасуеццашырокаму колу чытачоў, якіяцікавяццалітаратурай і культурайроднайБеларусі.

Колас, Я. Выбранныя вершы / Якуб Колас ; укладальнік Максім Лужанін. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. — 240 с.

У зборнік увайшлі выбраныя вершы народнага паэта. Такімі сугучнымі нашым сённяшнім настроям бачацца думкі паэта аб шляхах чалавецтва, мары аб канчатковай перамозе справядлівасці на ўсёй зямлі, аб панаванні праўды, пашырэнні ідэалаў дабра, збліжэнні людзей і народаў.

Колас, Я. Голас зямлі : вершы і паэмы : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Якуб Колас ; аўтар прадмовы і ўкладальнік У. М. Казбярук ; мастак В. В. Саўчанка. — Мінск : Юнацтва, 1988. — 335 с. (Школьная бібліятэка).

Адзін за адным з’яўляюцца ў друку і знаходзяць дарогу да чытача коласаўскія песні працы і нядолі, жальбы і пратэсту, песні пра непаўторную красу роднай зямлі, пра багацце душы беларускага мужыка. Ён, гэты мужык, пакуль што яшчэ занядбаны і цёмны, але ўжо хоча ведаць, «што мы ў свеце значым». У творах Якуба Коласа ён пачаў раскрываць свае мары аб зямлі і шчасці, аб той сапраўднай волі, якая адкрые перад ім шырокія далягляды, зробіць яго паўнакроўным гаспадаром роднай краіны.

Колас, Я. Дрыгва : аповесці, апавяданні : для сярэдняга школьнага ўзросту / Якуб Колас ; мастак С. Л. Звяруга. — Мінск : Юнацтва, 2000. — 224 с.

Аповесць «Дрыгва» яшчэ больш прыкавала ўвагу пісьменніка да нашай надзвычай багатай гераічнай рэчаіснасці і накіравала развіццё беларускай прозы па шляху высокай прастаты, паклаўшы пачатак каштоўнай традыцыі – браць за героя мастацкага твора народнага героя, у якім якасці народа праяўляюцца з асаблівай паўнатой і бляскам.
Колас, Я. Мой дом : избранная лирика / Якуб Колас художник ; составитель книги Максим Лужанин ; В. Фядяевская ; перевод с белорусского. — Москва м: Художественная литература, 1972. — 207 с. : ил.В книгу вошли стихотворения и рассказы в стихах поэта. Он славит стремление проникнуть в тайны земли и вселенной, в законы, которым подчиняется непрерывное движение во времени и просторе, вечном круговороте жизни.

Колас, Я. На ростанях : трылогія / Якуб Колас. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 662 с.

Трылогія складаецца з аповесцей “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На ростанях”. Дзеянне рамана адбываецца на Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гады сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Малюючы шырокую карціну жыцця беларускага народа, аўтар асноўную ўвагу ўдзяляе праблеме гістарычнага лёсу інтэлігенцыі. Галоўны герой трылогіі – вясковы настаўнік Андрэй Лабановіч, які шукае правільныя шляхі да яднання з народам, да рэвалюцыі. У гэтым вобразе ўвасоблены лепшыя рысы перадавой інтэлігенцыі таго часу. Твор напісаны з глыбокім веданнем народнага жыцця, псіхалогіі людзей і вызначаецца нацыянальным каларытам.

Колас, Я. На шляхах волі : паэма / Якуб Колас ; прадмова Міхася Мушынскага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 270 с.

Паэма апавядае пра падзеі Першай сусветнай вайны, удзельнікам якіх быў сам Якуб Колас. Асабіста ўбачанае і перажытае ім стала гарантам праўдзівага адлюстравання народнай трагедыі, а талент забяспечыў высокі ўзровень мастацкай дасканаласці твора.

Колас, Я. Новая зямля : паэма / Якуб Колас ; прадмоваАдама Мальдзіса. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 486 с. : іл.

Паэма Я. Коласа «Новая зямля» — вяршыня паэтычнага майстэрства песняра. Працаваў над ёй аўтар больш за дванаццаць гадоў: паэма была пачата ў 1910 г., а апошні раздзел — трагічная развязка — напісаны ў 1923 г. За гэты перыяд адбыліся значныя змены ў жыцці грамадства, і таму паглыбляецца творчая задума аўтара: з аповесці аб жыцці адной лесніковай сям’і паэма перарастае ў вялікі твор аб жыцці ўсяго беларускага сялянства, яго беззямеллі, збядненні, пошуках кавалка хлеба на панскай службе, яго палітычным абуджэнні і ўсведамленні сваёй чалавечай годнасці.

Колас, Я. Песні жальбы. Казкі жыцця : для сярэдняга школьнага ўзросту / Якуб Колас ; прадмова У. Гніламедава, М. Мушынскага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 230 с. — (Бібліятэка школьніка).

Зборнікі вершаў “Песні жальбы” і “Казкі жыцця” – выдатная з’ява ў гісторыі беларускай паэзіі. Яны сведчаць, што паэзія была для Коласа фенаменальнай магчымасцю далучэння да ўсёй паўнаты чалавечага багацця. Тут знайшло адлюстраванне ўсё “мужычае жыццё”: доля, праца, будні, побыт, прырода. Пры гэтым для паэта важны быў не абстрактна-духоўны падыход да жыцця, а канкрэтны чалавек, чалавек у яго цэласнасці – ён сам і той навакольны свет, у якім ён жыў.

Колас, Я. Родныя вобразы : вершы, казкі жыцця, аповесці : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Якуб Колас ; укладанне Вітрата Шніпа — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 279 с. — (Бібліятэка школьніка).

У кнігу ўвайшлі вершы, казкі жыцця, першая частка трылогіі «У палесскай глушы», якія належаць да лепшых здабыткаў літаратурнай спадчыны народнага пісьменніка Беларусі.

Колас, Я. Сымон-Мызыка : вершы і паэма : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Якуб Колас ; укладанне Таццяна Сівянок ; прадмова Уладзімір Казберука ; мастак Міхаіл Барздыка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. — 319 с. : іл. — (Школьная бібліятэка).

Паэма Якуба Коласа «Сымон-музыка» адзін з найлепшых класічных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя і агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасьць беларускага народу.
guest

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии