Фальклорнае свята «А загукаем-ка мы вясну!»

У беларускіх традыцыях існуе прыгожае і светлае свята, прысвечанае вясне – «Гуканне вясны». Перакласці назву можна, як зазыванне вясны на зямлю. Пэўнай даты ў гэтага абраду няма, бо «гуканне» вясны – гэта тыя дні, калі ўжо відаць – вясна прабіваецца, снег растае і хоць на вуліцы брудна і мокра, але ўсе ведаюць, што прыйшла вясна. Рытуалы, звязаныя з «гуканнем» вясны, працягваліся ў нашых продкаў пакуль земляробы не выходзілі на поле падрыхтоўваць глебу пад вясновыя пасевы.

Удзельнікі краязнаўчага клуба «Быхаўскі павет» сабраліся на чарговае пасяджэння, каб разам успомніць, як нашы прадзеды да вясны рыхтаваліся, як вясну чакалі і як вясну гукалі.


Бібліятэкары і супрацоўнікі центра культуры народнай творчасці і раместваў у театралізаванай форме  прадставілі гледачам святочны дзявочы касцюм Быхаўскага строю, які рэканстуіравалі настаўнікі Дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў.

Потым Вяснянка прапанавала дзяўчынкам прыняць удзел у абрадзе «Гуканне вясны», бо менавіта толькі дзяўчынкі павінны ўдзельнічаць у гэтым абрадзе.

А Вясна-чараўніца завітала да дзяцей са сваімі забавамі.

Удзельнікі дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў прадэманстравалі вясновую калекцыю аддзення, створаную вучнямі і настаўнікамі.

Усім, хто прыняў удзел у гульнёвай праграме, былі уручаны сувеніры – птушачкі, якія вырабілі на занятках удзельнікі гурткоў па ДПТ «Вдохновение» і «Чудеса в сундучке».

 

guest

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии