Францыск Скарына — асветнік, першадрукар

Зоркай першай велічыні на небасхіле нашай нацыянальнай культуры і сёння з’яўляецца Францыск Скарына – найбольш велічная постаць эпохі Адраджэння на Беларусі.

Геній Скарыны – заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання, асветніка-гуманіста, доктара медыцыны, арыгінальнага мысліцеля, пісьменніка-публіцыста, перакладчыка-паліглота, выдаўца — мог зрабіць гонар любой дзяржаве.

Бібліятэкары бібліятэкі мікрараёна Быхаў-1 прапануюць вашай увазе кніжную выставу “Францыск Скарына – асветнік, першадрукар”, прысвечанаю 500-годдзю выдавецкай дейнасці Францыска Скарыны, якая пазнаёміць вас з жыццём, творчасцю, ідэйнымі поглядамі гэтага выдатнага чалавека.

Лойка, А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае : раманс-эсэ : для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту / Алег Лойка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. —366 с. — (Школьная бібліятэка).

Героем кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» перад вамі прадстане славуты першадрукар Францыск Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.

Бярозкіна, Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVI — пачатак ХХ ст.) / Н. Ю. Бярозкіна. — Мінск : Беларуская навука, 1998. — 199 с. : іл.

У вучэбным дапаможніку разглядаецца гісторыя беларускага кнігадрукавання ад першадрукаў Францыска Скарыны да віленскай «друкарні пана Марціна Кухты», услаўленай Максімам Багдановічам. Аўтар абапіраецца на разнастайныя крыніцы, у тым ліку архіўныя звесткі і дакументы, даследаванні гісторыкаў, кнігаведаў, мастацтвазнаўцаў. Выданне мае грунтоўны даведачны апарат: заўвагі, паказальнік імёнаў, паказальнік друкарняў і выдавецтваў, слоўнік кнігазнаўчых тэрмінаў, шырокая бібліяграфія.

Клышка, А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга : другое выданне : для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / Анатоль Клышка ; мастак А. Жыгоцкая. — Мінск : Полымя, 2000. — 96 с. : іл.

У кнізе расказваецца аб жыцці нашага выдатнага земляка, першадрукара ўсходняга славянства. Чытач даведаецца таксама, на чым пісалі нашы продкі, як стваралася кніга ў сярэднявеччы, як было вынайдзена кнігадрукаванне.

Баршчэўскі, Л. Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму : папулярныя нарысы / Лявон Баршчэўскі ; мастак А. Кашкурэвіч. — Мінск : Сэр-Віт, 2003. — 512 с. : іл.

Кніга разглядае найважнейшыя этапы станаўлення літаратуры ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму. Упершыню беларуская літаратурная традыцыя паказваецца як нацыянальнае праяўленне агульнаеўрапейскага культурнага руху. У кнізе разглядаецца біяграфічны матэрыял пра жыцце і творчы шлях Францыска Скарыны.

Францыск Скарына на мовах народаў свету / укладанне, пасляслоўе Алеся Карлюкевіча ; прадмова Алеся Сушы. — Мінск : Звязда, 2014. — 136 с. : іл.

У выданні ўпершыню прадстаўлены пераклады, прадмовы Францыска Скарыны да кнігі «Юдзіф» на 64 мовы народаў свету, што робіць значны ўклад у спадчыну Францыска Скарыны.
Кніга выйшла напярэдадні святкавання юбілею беларускага кнігадрукавання ў 2017 годзе і, спадзяемся, што яна прыцягне ўвагу да творчасці выдатнага беларуса.

Беларуская літаратура ХVІ ст. / укладанне, прадмова, каментарыі, пераклады на беларускую мову і адаптацыя І. В. Саверчанкі. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 570 с.

У кнізе ў перакладзе на сучасную беларускую мову і ў адаптаваным выглядзе друкуюцца найбольш значныя творы выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў эпохі Рэнесансу, а таксама хронікі, летапісныя аповесці, навелы, пахвалы і палемічныя творы. Ва ўступе і ў разгорнутых артыкулах-каментарыях раскрываецца паэтыка творчасці беларускіх майстроў слова XVІ ст., асвятляюцца іх ідэйна-мастацкія пошукі, паказваюцца эстэтычныя вартасці шэдэўраў даўняга беларускага пісьменства.

Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура : вучэбны дапаможнік / У. А. Навумовіч. — Мінкс : Вышэйшая школа, 2007. — 478 с.

Кніга раскрывае агульны рух і галоўныя тэндэнцыі развіцця мастацтва слова, шляхі станаўлення творчых індывідуальнасцей пісьменнікаў, ролю і месца беларускай літаратуры  ў кантэксце сусветнай літаратуры ад антычнасці да сучаснасці.

Казбярук,У. Францішак Скарына : навукова-папулярны нарыс : для сярэдняга і старшага школьнага ўзросту /Уладзімір Казбярук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003.— 174 с.

Аўтар разглядае асобу Францыска Скарыны ў культурна-гістарычным кантэксце, расказвае пра найбольш важныя і загадкавыя факты з жыцця першадрукара, імкнецца асвятліць некаторыя спрэчныя пытанні, якія хвалююць даследчыкаў.

Гравюры Францыска Скарыны = Гравюры Франциска Скорины / уступны артыкул, сістэматызацыя гравюр і мастацтвазнаўчы аналіз Л. Баразны ; фотарэпрадукцыі і фотарэстаўрацыя П. Захарэнкі ; навуковыя рэдактары А. І. Жураўскі [і інш]. — Мінск : Беларусь, 1972.— 79 с. : іл.

Издание знакомит с бесценным и загадочным художественным наследием великого белорусского первопечатника, просветителя и ученого-гуманиста Франциска Скорины.

Старажытная беларуская літаратура : зборнік : для дзяцей старшага школьнага ўзросту / укладальнікі Л. С. Курбека, У. А. Марук ; мастак У. Б. Максімаў. — Мінск : Юнацтва, 2002. — 509 с. : іл.

У кнігу ўключаны творы старажытнай пісьменнасці, творы вялікіх гуманістаў-асветнікаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага і інш. У асноўным, гэта палемічная і сатырычная літаратура, у якой ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы.

Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў : у 2 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, інстытут літаратуры імя Янкі Купалы ; навуковы рэдактар В. А. Чарыцкі ; рэдакцыйная калегія У. В. Гніламёдаў [і інш].— Мінск : Беларуская навука, 2007. — Т. 1 : Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў : даўняя літаратура ХІ- першая палова XVIII стагоддзя : 2-е выданне. — 910 с.

У кнізе дадзена праца шматвяковага працэсу станаўлення і развіцця прыгожага пісьменства на беларускіх землях. Раскрыты змест важнейшых тэндэнцый і заканамернасці літаратурнай гісторыі Беларусі на розных яе этапах, прасочана эвалюцыя найбольш значных жанраў, асветлена жыццё і творчасць буйнейшых пісьменнікаў мінулага.

Асветнікі зямлі беларускай Х– пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдакцыйная калегія Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш] ; мастак У. М. Жук. — 2-е выданне. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — 496 с. : іл.

У кнізе змешчаны матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях каля 750 прадстаўнікоў філасофскай і грамадскай думкі Беларусі ад старажытных часоў да пачатку 20 стагоддзя. Сярод іх дзяржаўныя, грамадска-палітычныя і рэлігійныя дзеячы, філосафы і педагогі, пісьменнікі і мастакі, кампазітары і музыканты, выдаўцы і бібліятэкары, прыродазнаўцы, падарожнікі і краязнаўцы, удзельнікі нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці, грамадскай пазіцыі і светапогляду.
guest

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии