Гістарычны нарыс «Францыск Скарына або Сонца маладзіковае»

Францыск Скарына з’яўляецца яркім і значным прадстаўніком беларускай культуры эпохі Адраджэння. Ён увайшоў у гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі. Сэнс сваёй дзейнасці Францыск Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да здабытку агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.

500-годдзю выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны быў прысвечаны праведзены ў нашай бібліятэцы гістарычны нарыс «Францыск Скарына або Сонца маладзіковае».

Мерапрыемства было адкрыта ўрачыстым гімнам кнізе. Яго ўдзельнікі ажыццявілі віртуальнае падарожжа ў гісторыю кнігі «Ад старажытнасці да сучаснасці», паглядзелі тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае дзейнасці першадрукара. Выклікала цікавасць электронная прэзентацыя аб помніках кнігам. Інфармацыя суправаджалася песнямі пра кнігу, чытанне, родны край.