Літаратурны вечар “Жыццё, жыццё — начэй і дзён паток”

11 мая споўнілася 70 год з дня нараджэння  Раісы Андрэеўны Баравіковай, вядомай беларускай паэтэсы, пісьменніцы, перакладчыцы. Гэтай даце і было прысвечана наша мерапрыемства.

Раіса Андрэеўна Баравікова  практычна  не  мае  патрэбы  ў прадстаўленні — усе,  хто  хоць  трохі  знаёмы  з  беларускай  паэзіяй  і  літаратурай,  не  мог  прайсці міма  гэтага  імя.  Любоўная   беларуская лірыка  без  яе  творчасці  сёння  ўжо не можа быць прадстаўлена  досыць.  Драматургія – яна  і  там  мае сваю  нішу.

Рэалізоўвае  сябе  і ў жанры псіхалагічнай  фантастыкі. Гэтую  грань свайго даравання  пісьменніца  раскрывае для дзіцячых твораў.

Творчасць  Раісы  Андрэеўны  высока ацэнена – яна  лаўрэат  Дзяржаўнай  прэміі. Узнагароджана   спецыяльнай прэмiяй  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, а таксама  медалём Францыска  Скарыны.

Бібліятэкар Людміла Віктараўна Коханава пазнаеміла  прысутных з біяграфіяй і творчасцю Раісы Андрэеўны Баравіковай, зачытала вершы паэтэсы.

Падрабязна  распавяла пра кнігі, якія былі напісаны менавіта для дзяцей.А яшчэ  на мерапрыемства быў запрошаны член Саюза  пісьменнікаў Беларусі, пісьменнік, журналіст  Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка, які распавядаў пра Раісу Баравікову з асабістых  успамін.

Для мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Колькі казак сама расказала…”.

 

guest

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии