11 мая споўнілася 70 год з дня нараджэння Раісы Андрэеўны Баравіковай, вядомай беларускай паэтэсы, пісьменніцы, перакладчыцы. Гэтай даце і было прысвечана наша мерапрыемства.
Раіса Андрэеўна Баравікова практычна не мае патрэбы ў прадстаўленні — усе, хто хоць трохі знаёмы з беларускай паэзіяй і літаратурай, не мог прайсці міма гэтага імя. Любоўная беларуская лірыка без яе творчасці сёння ўжо не можа быць прадстаўлена досыць. Драматургія – яна і там мае сваю нішу.
Рэалізоўвае сябе і ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Гэтую грань свайго даравання пісьменніца раскрывае для дзіцячых твораў.
Творчасць Раісы Андрэеўны высока ацэнена – яна лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Узнагароджана спецыяльнай прэмiяй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, а таксама медалём Францыска Скарыны.
Бібліятэкар Людміла Віктараўна Коханава пазнаеміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю Раісы Андрэеўны Баравіковай, зачытала вершы паэтэсы.
Падрабязна распавяла пра кнігі, якія былі напісаны менавіта для дзяцей.
А яшчэ на мерапрыемства быў запрошаны член Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнік, журналіст Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка, які распавядаў пра Раісу Баравікову з асабістых успамін.
Для мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Колькі казак сама расказала…”.
