Што такое каханне? Гэтае пытанне здаўна хвалюе людзей : пра каханне спяваюць песні, складаюць вершы, а цяпер нават праводзяць навуковыя даследаванні.
Кажуць, без кахання жыццё нічога не варта. І ніхто не можа вызначыць, што гэта за пачуццё, якое захоплівае чалавека і робіць яго шчаслівым.
Каханне бывае не толькі да іншага чалавека. Бывае любоў да Радзімы, свайго роднага краю, таму камяку зямлі, на якім табе дарага кожная кветка.
Мабыць, каханне – гэта тое агульнае для ўсіх нас, што мы ўсе адчуваем і разумеем. Неабходна берагчы гэта светлае пачуццё ў сэрцы, клапаціцца пра людзе, якіх любіш, акружаць сябе толькі любімымі рэчамі і марнаваць свой вольны час на любімыя заняткі. Такім чынам можна напоўніць сваё жыццё каханнем. Яно робіць гэты свет дабрэй і святлей. Усе людзі на зямлі павінны кахаць і паважаць адзін аднаго.
Менавіта аб такой літаратуры і пойдзе гаворка у аглядзе, які падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі мікрараёна Быхаў-1. Мы спадзяёмся, што вас зацікавяць і крануць гэтыя творы.
Чытайце з задавальненнем!
Беларуская літаратура аб каханні