Флэш-моб “Сення размаўляем па-беларуску”

Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!

…Ды калі ты не бязродны сын —

Гавары са мной па-беларуску!

Яўгенія Янішчыц

У бібліятэцы мікрараёна Быхаў-1прайшоў флэш-моб “Сення размаўляем па-беларуску”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Мы павінны  ганарыцца сваімі каранямі і памятаць салодкія ноты роднага слова.

У гэты дзень у бібліятэцы ўсе супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, а карыстальнікі бібліятэкі таксама з задавальненнем вялі гутарку на роднай мове.

Чытачы чыталі свае любімыя вершы, узгадалі вядомых беларускіх бісьменнікаў, іх творы. Таксама для чытачоў малодшага школьнага ўзросту было прапанавана адгадаць загадкі на роднай мове і перакласці словы з рускай мовы на беларускую.

У нашай бібліятэцы беларускамоўныя кнігі чытаюць не толькі напярэдадні Дня роднай мовы, але такая літаратура карыстаецца попытам і не губляе свой прэстыж на працягу ўсяго года.

guest

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии