Творчая сустрэча ў коле сяброў «За ўсё свайму ўдзячны лёсу»

У бібліятэцы мікрараёна Быхаў-1 адбылася творчая сустрэча ў коле сяброў «За ўсё свайму ўдзячны лёсу».

Госці мерапрыемства сабраліся, каб павіншаваць добрага сябра, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужанага журналіста Беларускага саюза журналістаў, аўтара 9-ці зборнікаў паэзіі, прозы, дакументальна-мастацкай публіцыстыкі, Ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна, Мікалая Уладзіміравіча Леўчанку, які першага студзеня адзначыў свой 70-ы год нараджэння.

У гонар знакамітага земляка прагучала шмат добрых слоў і пажаданняў. Вядучая Людміла Коханава нагадала прысутным немалаважныя эпізоды жыцця і творчасці Мікалая Уладзіміравіча. Прагучалі вершы, гумарэскі, у тым ліку, прачытаныя самім аўтарам.

Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «Жыву і дыхаю, мой родны край, табою» па творчасці Мікалая Леўчанкі.