Літаратурны вечар “Я нарадзіўся тут і вырас”

Да 70-годдзя з дня нараджэння нашага вядомага пісьменніка-зямляка Міхася Пазнякова ў бібліятэцы мікрараёна Быхаў-1 прайшоў літаратурны вечар “Я нарадзіўся тут і вырас”.

Бібліятэкар Коханава Людміла паведала прысутным аб жыцці Міхаіла Паўлавіча, пазнаеміла з творчасццю паэта. Вернасць спрадвечным духоўным каштоўнасцям, любоў да мілай сэрцу зямлі, маральнасць і гуманістычнасць з’яўляюцца найбольш характэрнымі для вызначэння паэзіі Міхася Пазнякова.

Вядучая зачытала вершы пісьменніка “Беларусі”, “Тварыце, людзі на зямлі дабро”, “Нам Ісціна з гадамі адкрываецца”,  байку “Ліса-гастралёўка”.

Аглядам твораў пісьменніка каля  кніжнай выставы “Заўседы помніць родныя сцяжынкі”закончыўся наш літаратурны вечар.

Бібліяграфічная даведка:

Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў нарадзіўся 24 студзеня 1951 года ў вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна. У 1977 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. З 1981 года дырэктар Літаратурнага музея М. Багдановіча. У 19842000 гадах працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Юнацтва». Потым два гады ўзначальваў часопіс «Вожык». З 2003 года працуе ў часопісе «Нёман», да мая 2008 года – намеснік галоўнага рэдактара, у 20082009галоўны рэдактар. Адначасова быў намеснікам дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». З 2009 года сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення.

Першая кніжка Міхася Пазнякова была адрасавана дзецям «Дзіўныя „блізняты“» (1987), якую склалі загадкі на беларуска-рускія амонімы. Затым з’явіліся «Побач з татам» (1988), «Тры чарадзеі» (1991), «Ехаў поўны воз дзівос» (1994), «Шые вожык кажушок», «Дзівосны свет» (1996) і інш.

guest

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии