Літаратурная вечарына «Пад Нарачанскім знакам»

У УА “Абласны ліцэй №5 г. Быхава” прайшла літаратурная  вечарына  “Пад  Нарачанскім  знакам”,  прысвечаная сто пятай гадавіне з дня нараджэння  Максіма Танка.

Максім Танк — беларускі савецкі паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Народны паэт Беларускай ССР (1968). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Лаўрэат Ленінскай (1978) і Сталінскай прэміі другой ступені (1948). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя Янкі Купалы (1966). Акадэмік АН Беларускай ССР (1972). Член КПЗБ з 1936 года. Старшыня Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1965-1971).

Вядучыя Коханава Л.В. і Крамачова А. Г. расказалі пра жыцце і творчасць Мaкciма Тaнка — пaэта бyнтapа, пaэта пaтpыёта, пaэта caтыpыка, пaэта фiлocaфа, пaэта нaвaтapа…

Ямy cyджaнa былo з’явiццa i нa пoўны гoлac зaгaвapыць y aднy з caмыx бyйныx нaцыянaльнa-вызвaлeнчыx эпox, кaлi нaдзвычaй вocтpa пaўcтaлa пытaннe — быць цi не быць нapoдy Зaxoдняй Бeлapyci i ўcямy бeлapycкaмy нapoдy з ягo caмaбытнacцю, кyльтypaй, мoвaй, з ягo гicтapычнaй cпaдчынaй.

На працягу вечара гучалі вершы розных гадоў, а таксама песні у выкананні ансамбля “Песняры”. Падрыхтавана прэзентацыя па асноўным датам жыцця М. Танка і аформлена кніжная выстава “Класік беларускай паэзіі ХХ стагоддзя”.

На мерыпрыемстве прысутнічаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Леўчанка, які таксама распаведаў пра  юбіляра цікавыя біяграфічныя факты.