Літаратурная гасцёўня «Творца народнага гарту»

У бібліятэцы мікрараёна Быхаў-1 прайшла літаратурная гасцёўня «Творца народнага гарту»,  прысвечаная  да 75-годдзя Мікалая Фёдаравіча Макарцова, нашага   земляка, пісьменніка, паэта, артыста, рэжысёра, фалькларыста, публіцыста.

Нарадзіўся Мікалай Фёдаравіч у 1949 г. у вёсцы Уюн Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу №1 г. Быхава. Пасля заканчэння Магілёўскага культурна-асветніцкага вучылішча працаваў на Аршаншчыне. Потым служыў у арміі, вучыўся ў Беларускім універсітэце культуры. Скончыўшы яго і атрымаўшы прафесію рэжысёра, Макарцоў бадай адразу ж займеў сваіх прыхільных гледачоў.

Прысутныя на літаратурнай гасцёўні бліжэй пазнаеміліся с біяграфіяй знакамітага земляка, яго творчасцю. Госць мерапрыемства Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка апавядаў цікавыя моманты з жыцця Мікалая Фёдаравіча, яго добрага сябра. Гучалі вершы. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «Заўсёды помніць родныя сцяжынкі».