Кніжная выстава “Заўсёды помніць родныя сцяжынкі”

З 22 студзеня па 5 лютага ў бібліятэцы мікрараёна Быхаў-1 будзе налажана кніжная выстава “Заўсёды помніць родныя сцяжынкі”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, нашага земляка, лаўрэата Нацыянальная літаратурнай прэміі Міхася Пазнякова.

Выстава пазнаёміць вас з творчасцю пісьменніка, яго мнагагранным талентам.

Будзем рады чакаць вас у бібліятэцы з 8.30 да 17. 30 кожны дзень, акрамя суботы!

Яшчэ прапануем вам бібліяграфічны агляд твораў Міхася Пазнякова:

Пазнякоў, М. Наталенне Радзімай : вершы / Міхась Пазнякоў. — Мінск : выдавецкі дом “Звязда”, 2014. — 270 с.

У гэтай кнізе прадстаўлены лепшыя вершы прысвечаныя Беларусі, малой радзіме, роднай вёсцы, маці, бацьку, землякам. Вернасць спрадвечным духоўным каштоўнасцям, любоў да мілай сэрцу зямлі, з’яўляюцца найбольш характэрнымі для паэзіі гэтага часу. Не абыходзіць паэт і вечнай тэмы – каханне. Апошні раздзел кнігі склалі лепшыя ўзоры любоўнай лірыкі.

Пазнякоў, М. Спявай жыта : вершы, апавяданні, абразкі, эсэ / Міхась Пазнякоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 270 с.

Кніга пазнаёміць вас з паэтычнымі і празаічнымі творамі, якія былі напісаны на працягу апошніх пяці гадоў. Яны аб’яднаны галоўнай, бадай, тэмай у творчасці Міхася Пазнякова – тэмай малой радзімы, роднага быхаўскага краю.

Пазнякоў, М. П. Паміж радасцю і болем : апавяданні, эсэ, абразкі, гумар / Міхась Пазнякоў. — Мінск : выдавецтва “Чатыры чвэрці”, 2010. — 196 с.

У кнігу увашлі апавяданні, эсэ, абразкі, якія апавядаюць пра школьныя і юнацкія гады, пра малую радзіму аўтара, пра землякоў і родных людзей… Творы прасякнуты шчырай удзячнасцю, глыбокай любоўю і сыноўнім клопатам, кранае сваім лірызмам, духоўнай энергетыкай, хвалюе і прымушае думаць і суперажываць.

Пазнякоў, М. Святое правіла… : вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. — 270 с.

Кніга складаецца з лепшых твораў, напісаных аўтарам за 15 год плённай працы. У іх – роздум пра наш час, любоў да Радзімы, да бацькоўскага краю. Нямала хвалюючых радкоў прысвечана жанчыне, цудоўным імгненням жыцця. Тварыць прыгажосць, дарыць людзям святло і радасць – менавіта такое светлае правіла ў лірычнага героя гэтай кнігі. Асобнымі раздзеламі ў зборніку пададзены пародыі на творы многіх сучасных паэтаў, а таксама байкі, гумарыстычныя вершы, эпіграмы.

Поздняков, М. П. Крутит время свои жернова : стихи / Михаил Павлович Поздняков. — Минск : Технопринт, 2004. — 112 с.

В книгу вошли стихи, написанные автором в разное время. В поэтической публицистике автор пишет о том, что происходит в мире, что особенно волнует нашего современника, отстаивает социальную справедливость, неразменные художественные ценности. Значимое место занимает интимная лирика. Лирическому герою поэта, присуще трепетное отношение к любви, к женщине.

Поздняков, М. П. Под синевой родных небес : стихи / Михаил Поздняков. — Минск, 2008. —    160 с.

В книгу вошли произведения автора, написанные на русском языке, а также в переводе с белорусского. Он воспевает родную Беларусь, отстаивает социальную справедливость, неразменные духовные ценности. Много искренних строк посвящено малой родине поэта – Быховщине, где он по-прежнему, черпает энергию и вдохновение.