Тэматычная сустрэча «Гімн роднай мове»

Па прапанове дзяржавы Бангладэш, у 1999 годзе арганізацыя ЮНЭСКА  аб’явіла 21 лютага — Міжнародным днём род­най мовы. Таму як ў гэты дзень загінулі пяць студэнтау, калі абаранялі свае правы вучыцца на роднай мове.

І менавіта 21 лютага бібліятэка мікрараёна Быхаў-1 № 49 сумесна з супрацоўнікамі ЦКНТ і Р правяла тэматычную сустрэчу «Гімн роднай мове» у рамках акцыі «Гаворым па-беларуску».

Мерапрыемства атрымалася вельмі разнастайным. Бібліятэкар Коханава Л. В. паведала, якую ролю адыгрывае родная мова ў жыцці кожнага чалавека, а ўдзельнікі складалі новыя словы са слава «мова». Бабка-Агапка завітала ў госці са сваімі загадкамі, а вядучая Байкова А. А. прапанавала рабятам скласці прыказкі і прымаўкі, а таксама ўсе жадаючыя прачыталі беларускія вершы.

На сустрэчы прысутнічаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, пісьменнік, журналіст Леўчанка М. У., які распавеў аб значэнні мовы і беларускіх пісьменніках. У канцы мерапрыемства ўсім удзельнікам на памяць былі разданы медалі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Для мерапрыемства арганізавана кніжная выстава “Роднай мовы ветлівыя словы”.

comments powered by HyperComments