Вясёлая граматыка «Калі ласка, запрашаем – тут мы мову вывучаем»

Наша сустрэча прысвячалась самаму значнаму скарбу чалавека — роднай мове. Мэта: даць уяўленне прысутным аб значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека, далучыць да скарбаў народнай мудрасці, абудзіць жаданне глыбей зазірнуць у яе таямніцы.

Сустрэча складалася з некалькіх старонак. Першая старонка называлася  “Адкуль яны родам?” і пазнаёміла дзяцей з навукай, якая займаецца вывучэннем паходжання слоў— этымалогіяй.

Другая старонка “Падумай і адкажы” выявіла сярод прысутных нямала кемлівых і эрудзіраваных. Дзецям былі прапанаваны самыя розныя пытанні –ад жартоўных да сур’ёзных.

Наступная старонка  “Прыказкі і прымаўкі” дала цэласнае ўяўленне пра глыбіню і значнасць мовы беларускага народа, дапамагла зразумець розныя выказванні і нагадала ўсім вядомыя прыказкі і прымаўкі.

Вельмі прышлася да спадобы дзяцям старонка “Паспрабуй перакладзі”. Спачатку яны перакладалі словы з беларускай на рускую мову, а потым з рускай на беларускаю.Быць больш дасведчанымі ў беларускай мове прысутным дапамаглі слоўнікі,якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Роднай мовы ветлівыя словы”.