Што такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэтае пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова.
21 лютага святкуецца традыцыйнае свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Прынялі яго з нагоды ЮНЭСКА дзеля абароны і захавання культурнай разнастайнасці.
Для нашага народа родная мова – беларуская, якая прайшла доўгі шлях, дзе былі часы росквіту і часы заняпаду, нават такія перыяды, калі беларуская мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.
Наша бібліятэка ў гэты дзень прыняла ўдзел у раённай акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”.
Супрацоўнікі бібліятэкі не толькі размаўлялі ўвесь дзень з чытачамі на роднай мове, але і прапанавалі ім у гэты дзень на працы, у краме, на вуліцы, дома – усюды карыстацца роднай мовай.
Не засталіся без увагі і творы беларускіх пісьменнікаў, якія ў гэты дзень карысталіся асаблівым попытам.
Прыцягвала ўвагу карыстальнікаў аформленая кніжная выстава “Роднаму слову – гучаць вечна”.