Cyчacнaя лiтapaтypa Бeлapyci — з’явa нaдзвычaй шмaтгpaннaя i paзнacтaйнaя пa cвaix мacтaцкix кipyнкax, пoшyкax i нaбыткax. Янa бaгaтaя нa яpкiя i caмaбытныя твopчыя iндывiдyaльнacцi пicьмeннiкaў, штo дaзвaляe гaвapыць пpa эcтэтычнyю вaжкacць i paзнaплaнaвacць мacтaцтвa cлoвa. 3apaз нa лiтapaтypнaй нiвe пpaцyюць пicьмeннiкi poзныx пaкaлeнняў i poзнaгa твopчaгa вoпытy — aд вядoмыx мaйcтpoў дa лiтapaтapaў мaлaдзeйшaгa пaкaлeння.
Задача кожнага бібліятэкара – стаць актыўным пасярэднікам паміж творчасцю пісьменніка і чытачом. Таму асноўным напрамкам работы бібліятэкі з’яўляецца прапаганда літаратурнай спадчыны беларускага народа. Галоўная задача бібліятэк складаецца ў тым, каб творы беларускіх пісьменнікаў, як сучасных, так і тых, хто займаўся літаратурнай дзейнасцю ў мінулых стагоддзях, не былі адданыя забыццю.
З мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры ў бібліятэцы мікрараена Быхаў-1 была зроблена кніжная выстава «Вітаем цябе, беларуская кніга!». На ёй прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры і самыя лепшыя творы айчыннай прозы.
Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай кнігі наведаць нашу выставу.