Дзень маці — адзін з самых кранальных святаў. Маці ва ўсіх сусветных культурах з’яўляецца сімвалам жыцця, святасці, вечнасці, цяпла і любові. І ўсё роўна, ці біблейская гэта маці ўсіх маці Ева, ці міфічныя гэта маці, што падарылі жыццё тытанам, ці царскія маці, якія стаяць каля трона, або самаадданыя маці-падзвіжніцы, усіх іх аб’ядноўвае адно, яны ўславілі вялікае званне — Маці.
У бібліятэцы мікрараёна Быхаў-1 да свята, якое адбудзецца 14 кастрычніка, аформлена кніжная выстава “Пакланіся да зямлі сваей маці”, на якой падабраны літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Кахаючая і добрая, якая разумее і даруе ўсё, цярплівая і пакорлівая, жаноцкая і пяшчотная, мужная і ўстойлівая ў гора, адкрытая і шчодрая ў радасці — такой паўстае перад намі маці ў творах класікі і сучаснай літаратуры.
Таксама на выставе прадстаўлены карціны вядомых беларускіх мастакоў М.Савіцкага, Г. Вашчанка, А.Кузьміча, У.Слабодчыкава. Кожны з іх стварае свой вобраз маці.
Выстава будзе дзейнічаць да 20 кастрычніка.
Будем рады сустрэчы з Вамі!