135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

2017-й год у нашай краіне пройдзе пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
“Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп. І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.

Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею песняроў, будуць праводзіцца на працягу года ва ўсіх бібліятэчных установах нашага раёна. Наша бібліятэка не з’яўляецца выключэннем. Кніжныя выставы, літаратурныя вечары, віктарыны, акцыі, відэавандроўкі, паэтычныя гасцёўні – у розных формах будуць прапагандаваць сярод падрастаючага пакалення творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа.

План гарадской бібліятэкі–філіяла № 49
да 135-гадовага юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа

Назва мерапрыемства Час правядзення Месца правядзення Адказны
1. Кніжная выстава “З надзеяй, і верай, і сілай”
(прысвечаная Я.Купалу)
на працягу года бібліятэка Вашукевіч С.А.
2. Кніжная выстава “Заспявай ты мне песню такую…”
(прысвечаная Я.Коласу)
на працягу года бібліятэка Тумакова С. А.
3. Акцыя “Чытаем творы Янкі Купалы і Якуба Коласа разам” на працягу года бібліятэка Тумакова С. А.
4. Віртуальная выстава “Жыццёвыя і творчыя дарогі” (па творчасці Я. Купалы і Я. Коласа) май сайт Сляпцова Н. М.
5. Біяграфічны буклет “Мой дом – прыволле звёзднай далі” (аб жыцці і творчасці Я. Купалы) май бібліятэка Вашукевіч С. А.
6. Біяграфічны буклет “Вобразы мілыя роднага краю” (аб жыцці і творчасці Я. Коласа) май бібліятэка Тумакова С. А.
7. Відэавандроўка “Запрашаем наведаць Купалаўскія мясціны” ліпень бібліятэка Вашукевіч С. А.
8. Дэманстрацыя фільма “Я – часовы вандроўнік” (прысвечаны Я.Коласу) верасень бібліятэка Тумакова С. А.
9. Паэтычная сустрэча “Не змоўкне голас песняроў” кастрычнік бібліятэка Сляпцова Н. М.
10. Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “З кутка жаданняў” лістапад бібліятэка Коханова Л. В.

У бібліятэцы наладжаны пастаянна дзейнічаючыя кніжныя выставы твораў паэтаў-юбіляраў і літаратуры аб іх біяграфіі і творчасці. Выставы будуць дзейнічаць на працягу года.
Па творчасці Я. Купалы – кніжная выстава “З надзеяй, і верай , і сілай”.

Па творчасці Я. Коласа “Заспявай ты мне песню такую…”.

Для дзяцей і падлеткаў праходзіць акцыя “Чытаем творы Янкі Купалы і Якуба Коласа разам”.