Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы філіял «Гарадская бібліятэка мікрараёна Быхаў-1» правяла свята «Роднай мовы гук чароўны» для вучняў ДУА «Гімназіі г. Быхава».
Напачатку мерапрыемства вядучая паведаміла вучням, чаму менавіта Міжнародны дзень мовы адзначаецца 21 лютага, а таксама гісторыю ўзнікнення роднай мовы ад стараславянскай да сучаснай.
Падчас мерапрыемства гучалі цікавыя выказванні беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове. Дзеці адгадвалі тэматычныя рэбусы і загадкі, адказвалі на пытанні літаратурных віктарын «Рассыпаныя прыказкі і прымаўкі», «Адгадай твор па радках», «Пытаннi-жарты», удзельнічалі ў гульнях «Адзін лішні» і г. д. З дапамогай мімікі і жэстаў трэба было паказаць фразеалагізмы, якія называла вядучая. Напрыклад: закасаўшы рукавы, трэсці кішэнь, брацца за жывот, матаць на вус і іншыя.
Асаблівую ўвагу бібліятэкар звярнула на кнігі, якія раскрылі юным чытачам асаблівасці беларускай мовы і яе паходжання.
Напрыканцы свята вучні прыйшлі да высновы, што наша родная мова для нас – самая прыгожая. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, моц і прыгажосць народнага слова.






