Супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка мікрараёна Быхаў-1» правялі літаратурную гасцёўню «Святло дабрыні Міхася Пазнякова», прымеркаваную да 75-годдзя з дня нараджэння Міхася Пазнякова – пісьменніка-земляка, паэта, перакладчыка, публіцыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій.
Разам з бібліятэкарам юныя ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся пра біяграфію і творчы шлях знакамітага пісьменніка, дзе ён працаваў, хто яго натхняў, пра што пісаў і шмат іншых цікавых фактаў. У літаратурнай гасцёўні па яго творчасці дзеці са здзіўленнем слухалі цёплыя гісторыі, акунуліся ў цудоўны свет яго вершаў і загадак. Творы Міхася Пазнякова – своеасаблівая паэтычная энцыклапедыя навакольнага свету, напоўненая яркімі малюнкамі і глыбокімі зносінамі з жыццём. У творчасці пісьменніка асаблівае месца займае тэма малой радзімы, бацькоўскага дома і любай сэрцу Беларусі. Дзеці з вялікім захапленнем паўтаралі скорагаворкі, а таксама пазнаёміліся з цікавымі кнігамі аўтара.










