Відэавандроўка «Запрашаем наведаць Купалаўскія мясціны»

У гэтым годзе спаўняецца 135 год з дня нараджэння Янкі Купалы і менавіта гэтаму юбілею і была прысвечана наша відэавандроўка.

Багатая спадчына пісьменніка не была б магчыма без тых старонак і родных куткоў, якія натхнялі паэта. Менавіта з такімі мясцінамі і пазнаёміліся чытачы нашай бібліятэкі.

Загадчыца бібліятэкай Сляпцова Н. Н. нагадала аб жыццёвым і творчым шляху паэта, зрабіла кароткі агляд некаторых твораў.

Затым прысутнічыя змаглі наведаць куткі, такія блізкія і родныя для песняра: Вязынку, Ляўкі, Яхімоўшчыну, Харужаны, Акопы.

Наперадзе лета, і мы спадзяёмся, што знойдуцца ахвотнікі наведаць гэтыя мясціны, якія  мы ім прапанавалі.

guest

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии